Чаргінец узнагародзіў Сумара «за ўклад у літаратуру»
- 21.05.2013, 19:15
Старшыня Берасцейскага аблвыканкама Канстанцін Сумар узнагароджаны медалём «За вялікі ўклад у літаратуру».
Узнагароду афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Беларусі ўручыў сёння старшыня яго праўлення Мікалай Чаргінец, паведамляе БелТА.
Уручаючы медаль, Мікалай Чаргінец сказаў: «Ёсць людзі, якія душой і сэрцам разумеюць пісьменнікаў, імкнуцца ўсяляк іх падтрымаць. Сярод іх і Канстанцін Сумар. Пагадзіцеся, калі чыноўнік высокага рангу клапоціцца аб развіцці літаратуры, спрыяе таму, каб яна стала здабыткам моладзі, - такі кіраўнік заслугоўвае ўсялякай пахвалы. Мы з вялікім задавальненнем дзякуем яму за такую падтрымку».
Адзначым, што кіраўнік аблвыканкама на працягу доўгага часу здзіўляў грамадскасць далёка не літаратурнымі талентамі. Так, восенню 2010 года Сумар прапанаваў паставіць прыжыццёвы помнік Лукашэнку за развіццё аграгарадкоў, а вясной 2011 года прэзентаваў сольны музычны альбом лірычных песень «Берёза, белая подруга». У мінулым годзе кіраўнік вобласці наважыў пацешыць расейскіх журналістаў, якія наведалі Берасце, песнямі і скокамі ва ўласным выкананні. Таксама Сумар вядомы любоўю да дарагіх легкавікоў і сваёй заявай аб тым, што Лукашэнка вышэйшы за бога.
***
Канстанцін Сумар аб правілах рускай мовы: