BE RU EN

Ці бяспечна карыстацца электроннай поштай у Беларусі?

  • 22.05.2013, 10:38

Найбуйнейшы беларускі паштовы сэрвіс tut.by выдае па запыце спецслужбаў ліставанне карыстальнікаў паштовых скрынь.

Пра гэта ўладальнік партала Юрый Зісер распавёў у сваім блогу на Facebook.

Па словах Зісера, гаворка ідзе не пра прадастаўленне поўнага доступу спецслужбам да паштовых скрыняў карыстальнікаў, а толькі пра выдачу канкрэтнага ліставання пры выкананні пэўнай працэдуры.

Такая магчымасць існуе, нават нягледзячы на тое, што самі паштовыя скрыні ад tut.by абслугоўваюцца інтэрнэт-гігантам Google і фізічна знаходзяцца за мяжой. Для беларускіх карыстальнікаў гэта не стала навіной, аднак многія працягваюць карыстацца небяспечнай ў беларускіх умовах поштай, рызыкуючы стаць ахвярай самавольства спецслужбаў.

Не ўсе ведаюць, што ў кампаніі Google ёсць уласнае рашэнне для электроннай пошты, якое надзейна абараняе ад несанкцыянаванага доступу - гэта пошта gmail.com, доступ да якой ажыццяўляецца па зашыфраваным пратаколе і праз падвойную аўтэнтыфікацыю. Гэта значыць, замест аднаго пароля трэба ўвесці пароль і код пацверджання, які вы атрымліваеце на свой мабільны тэлефон пры спробе ўвайсці з незнаёмай прылады. Такая абарона значна ўскладняе жыццё «хакерам у пагонах», нават калі зламыснікі ведаюць ваш пароль.

Каб выключыць доступ трэціх асоб да вашага ліставання, рэкамендуем скарыстацца гэтымі простымі парадамі:

1. Зайдзіце на https://gmail.com і зарэгіструйце паштовую скрыню.

Звярніце ўвагу на https - гэта зашыфраваны пратакол, у адрозненне ад http. Заўсёды правярайце, ці па зашыфраваным пратаколе вы падключыліся да сваёй пошты.

2. Увайдзіце ў свой зноў створаную паштовую скрыню і ў верхнім правым вугле націсніце на назву скрыні, у меню абярыце «Акаўнт» (гл. фота):

3. У новым акне ў левым бакавым меню абярыце пункт «Бяспека».

4. У новым акне (магчыма, прыйдзецца яшчэ раз ўвесці лагін і пароль) ўключыце опцыю «Двухэтапная аўтэнтыфікацыя» і пакажыце нумар уласнага мабільнага тэлефона. Там жа можна падключыць некалькі іншых прылад.

Калі ў вас не апынецца пры сабе тэлефона, то ўвайсці ў свой акаўнт Google можна з дапамогай рэзервовых кодаў. Атрымаць рэзервовыя коды можна на гэтай жа старонцы.

Паклапаціцеся пра ўласную бяспеку самі.

Апошнія навіны