BE RU EN

Менчук вярнуў «лішнія» $20 700 банку

  • 22.05.2013, 10:27

Гісторыя з касіркай, якая выдала па памылцы менчуку $23 тысячы замест $2300, атрымала працяг.

Як паведамляюць у ГУУС, мужчына, якому па памылцы выдалі ў менскім абменніку 23 тысячы даляраў, вярнуў грошы банку. Кліент самастойна звярнуўся ў фінансавую ўстанову і вярнуў усю памылкова выдадзеную суму сродкаў, таму яго да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці не прыцягвалі.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся каля 16 гадзін 18 траўня гэтага года. Мужчына падышоў да акенца касіра, каб абмяняць 2300 даляраў ЗША на беларускія рублі. Касір замест пакладзенай сумы выдала кліенту грашовыя сродкі ў беларускіх рублях, эквівалентныя 23 тысячам даляраў ЗША. Мужчына забраў грошы і сышоў. Нястача выявілася толькі праз некалькі гадзін.

Апошнія навіны