BE RU EN

«Цеплаэнергасервіс» пасля скандалу адгружае абсталяванне для Бярозаўскай ГРЭС

  • 22.05.2013, 11:03

Група кампаній «Цеплаэнергасервіс» (Екацярынбург) завяршае адгрузку абсталявання для рэканструкцыі Бярозаўскай ГРЭС.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.

Там сказана, што напярэдадні адбыўся візіт беларускай дэлегацыі на чале з новым міністрам энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчыкам на вытворчую пляцоўку «Цеплаэнергасервіса». «Мы задаволеныя вынікамі візіту на прадпрыемства-вытворцу, а таксама падтрымкай, якую аказвае кіраўніцтва Свярдлоўскай вобласці гэтаму праекту», - прыведзеныя ў прэс-рэлізе словы Патупчыка.

Нагадаем, Лукашэнка 19 красавіка ў ходзе свайго паслання беларускаму народу заявіў, што пытанне пастаўкі «Цеплаэнергасервісам» у рэспубліку праплочанага энергаабсталявання для Бярозаўскай ГРЭС пастаўленае перад прэзідэнтам Расеі.

«Ужо дайшло да прэзідэнта Расеі - пастаўленае пытанне», - сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, у рамках мадэрнізацыі Бярозаўскай ГРЭС у 2008-2011 гадах пастаўшчыку быў пералічаны аванс у памеры амаль 20 млн еўра, на сённяшні дзень прадукцыі ад іх не паступіла.

Раней следчым камітэтам Беларусі была распачатая і расследуецца крымінальная справа па фактах затрымак з уводам магутнасцяў на Бярозаўскай ГРЭС. У прыватнасці, КДБ выявіў факты нядобрасумленнага падыходу службовых асоб Мінэнерга пры арганізацыі дзяржаўных закупак - выпушчаная выгада пры прастойванні блока Бярозаўскай ГРЭС склала $70 млн.

Апошнія навіны