Рамонт на праспекце Незалежнасці: заторы будуць да 27 траўня
- 22.05.2013, 11:07
У сувязі з дарожнымі работамі з 6.00 22 траўня па 26 траўня будзе часткова абмежаваны рух па праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Валадарскага да вуліцы Маскоўскай.
У кожным напрамку будзе задзейнічана па дзве паласы руху, паведамляе ДАІ ГУУС Менгарвыканкама.
Таксама будзе абмежаваны рух з вуліцы Свярдлова ў напрамку праспекта Незалежнасці. Калі ўзнікнуць заторавыя сітуацыі, рух арганізуюць у аб'езд - праз вуліцы Леніна, Купалы, Багдановіча, Няміга, Першамайская.