Беларускім рабочым забаранілі вітацца за руку
- 22.05.2013, 11:27
Работнікам заводу «Сарыя Бія-Індастрыс» у Бярозаўскім раёне строга забаранілі рукапацісканні.
У сувязі з пpаверкай, якую праводзіць Дэпapтaмeнт вeтэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі, работнікам УП «Сарыя Бія-Індастрыс» забаранілі паціскаць адзін аднаму рукі.
У распараджэнне «Белорусского партизана» трапіў загад дырэктара УП «Сарыя Бія-Індастрыс», у якім у сувязі з пpаверкай, якую праводзіць Міністэрства сельскай гаспадркі, работнікам прадпрыемства забараняецца вітацца праз рукапацісканне. Прычына - неабходнасць выконваць гігіену.
Гэта ўжо не першы выпадак, калі на гэтым прадпрыемстве выдаюцца недарэчныя загады.