BE RU EN

Рыбакоў паехаў у Мазамбік

  • 22.05.2013, 18:36

Сёння ў горадзе Мапуту намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў сустрэўся з прэм'ер-міністрам Мазамбіка Альбэртам Вакінам.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, стораны абмеркавалі магчымыя кірункі «двухстаронняга ўзаемадзеяння з акцэнтам на перспектыву супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, адукацыі, развіцця сельскіх раёнаў».

Вакіна выказаў зацікаўленасць мазамбіцкай стараны ў стварэнні супольных зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі.

Дасягнутая дамоўленасць аб актывізацыі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Мазамбікам у названых кірунках.

У гэты ж дзень намеснік кіраўніка замежнапалітычнага міністэрства Беларусі правёў перамовы з кіраўніцтвам міністэрстваў замежных спраў, прамысловасці і гандлю, сельскай гаспадаркі Мазамбіка, падчас якіх «разгледжаныя крокі, накіраваныя на інтэнсіфікацыю палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін».

Рэспубліка Мазамбік - дзяржава ва Усходняй Афрыцы і адна з самых бедных краін свету.

Апошнія навіны