BE RU EN

З 1 чэрвеня Belcel падвышае кошт паслуг

  • 22.05.2013, 19:28

Аператар Belcel з 1 чэрвеня падвышае кошт паслуг на розных тарыфных планах.

Пра гэта БелТА паведамілі ў даведачнай службе СП ТАА «БелСел».

Падвышэнне кошту паслуг сувязі закране больш за 30 архіўных тарыфных планаў. Падаражэюць таксама і некаторыя дадатковыя паслугі. Пакуль, зрэшты, невядома, наколькі павялічацца тарыфы, бо кіраўніцтва кампаніі не зацвердзіла загад аб змяненні коштаў на свае паслугі, адзначылі ў даведачнай службе.

Падвышэнне тарыфаў - не адзінае радыкальная пастанова кампаніі за апошні час. З 16 траўня кампанія прыпыніла выкананне паслуг сувязі ў 9 населеных пунктах. Аператар адключыў ад сеткі абанентаў у Гомелі, Магілёве, Віцебску, Гародні, Мар'інай Горцы, Рэчыцы, Оршы, Жлобіне і Бабруйску. Сваё дзеянне мабільны аператар растлумачыў неабходнасцю мадэрнізацыі сеткі.

Апошнія навіны