BE RU EN

Беларус не захацеў працаваць за $200 на радзіме і мае дом і дзве машыны ў Швецыі

  • 23.05.2013, 9:25

Аляксандр Дарохін з'ехаў з Беларусі з адной дарожнай сумкай.

У пачатку 2000-х ён скончыў у Менску Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Але не захацеў зарабляць на радзіме пражытачны мінімум, а ірвануў за кардон. Onliner.by піша пра тое, як ураджэнец Беларусі абжываўся ў Скандынавіі і чаго здолеў дасягнуць, пра мясцовы сацыялізм, кошты і асаблівасці жыцця.

Белорус не захотел работать за $200 на родине и имеет дом и два машины в Швеции

Аляксандру Дарохіну 35 гадоў, 12 з іх ён жыве за мяжой. У яго свой дом (таўнхаўс, калі быць дакладным) у ціхім жылым раёне ў некалькіх кіламетрах ад Мальме. Тут паўсюль квітнее бэз, вакол акуратныя зялёныя лужкі, а па вечарах - цішыня, якую парушаюць толькі роварныя званкі.

Аляксандр разлівае па кубках каву і пачынае аповяд.

Эміграцыя

- Як я апынуўся тут? Пазнаёміўся са шведскай дзяўчынай. Некаторы час мы сустракаліся. Дзякуючы ёй і пераехаў за мяжу. Мне было тады 23 гады, у Менску я толькі-толькі скончыў кансерваторыю. Праз 2 дні пасля таго, як атрымаў дыплом, сабраў рэчы і паехаў у аэрапорт.

Мая спецыяльнасць - флейтыст. У Беларусі ніякіх перспектыўных варыянтаў я не бачыў. Мог бы атрымліваць $200 у музычнай школе. Крыху больш, магчыма, працуючы ў аркестры. Але я досыць шмат паездзіў па Еўропе, у Швецыі быў першы раз на гастролях у 15 гадоў. Мне адразу спадабалася гэтая краіна, я вырашыў сюды вярнуцца.

Так як я ад'язджаў да сяброўкі, то атрымаў часовы від на жыхарства з правам на працу тэрмінам на два гады. Калі тэрмін выйшаў, атрымаў сталы від на жыхарства, а з часам і грамадзянства. Паколькі працаваў тут «па-беламу» значную частку свядомага жыцця, плаціў падаткі, грамадзянства мне далі без праблем. Літаральна за два тыдні.

Праца

Белорус не захотел работать за $200 на родине и имеет дом и два машины в Швеции

- Я з'язджаў з Беларусі з адной торбай і мала ўяўляў, што буду рабіць тут. Вялікай практыкі па спецыяльнасці не было, ды і шведам музыканты асабліва не патрэбныя. Гэта не Германія ці, скажам, ЗША, дзе актыўнае музычнае жыццё і шмат магчымасцяў для акадэмічнага музыканта.

Спачатку жыў у маленькім гарадку на поўначы, потым перабраўся ў Мальме.

Пачынаў працаваць у піцэрыі, дзе і вывучыў шведскі. Потым памяняў яшчэ некалькі розных месцаў. Праз некаторы час трапіў на будоўлю, у сферу рамонту, аздаблення. Гэтым і займаюся зараз. Працую афіцыйна, у добрай кампаніі. Рамяству навучыўся з нуля - у парадку практыкі.

- Няўжо так проста знайсці ў Швецыі добрае месца?

- Каму як пашанцуе. Тут трэба мець знаёмых, якія дапамогуць працаўладкавацца. Быў адзін прыяцель з Беларусі, які ўжо працаваў. Ведаў, што я «сябрую з рукамі», даў рэкамендацыі.

У сферы будаўніцтва і рамонту ў Швецыі досыць сур'ёзныя патрабаванні. Трэба прайсці розныя курсы, атрымаць неабходныя допускі. Напрыклад, курс па працы з атрутнымі рэчывамі, з мабільнымі платформамі, курс па ўзвядзенні лясоў і г. д. Да вытворчай бяспекі яны ставяцца вельмі ўважліва. Таму траўматызм у параўнанні з постсавецкімі краінамі, кажа Аляксандр, нашмат менш.

Навучанне аплачвае фірма. Яна ў гэтым зацікаўленая.

Жыллё

Белорус не захотел работать за $200 на родине и имеет дом и два машины в Швеции

- З купляй нерухомасці ў Швецыі праблем няма. Калі ў цябе чыстая крэдытная гісторыя, няма пазык, калі ёсць афіцыйная праца, то любы банк з задавальненнем дасць крэдыт. Цяпер гэта прыкладна 3,7% гадавых. Атрымліваецца, ты выбіраеш сабе жыллё па гусце і паволі сплачваеш яго кошт.

Таўнхаўс Аляксандра - на 110 «квадратаў». Тут прасторная кухня, гасцёўня, дзіцячая, спальня, пакой для прання, кладоўка. Рамонт, кажа ён, зрабіў сам - за два месяцы, хутка.

- Кватэра абышлася мне ў 580 тыс. шведскіх крон [каля 70 тыс. еўра, за 1 еўра даюць 8-8,5 кроны]. Крэдыт выплачаны цалкам.

Зарплата

Аляксандр распавядае, што яго зарплата - вышэй сярэдняй. Ён жанаты, дзіцяці 5 гадоў. Грошай хапае.

- У месяц я атрымліваю 25 тыс. крон (каля 3 тыс. еўра) пасля выліку падатку, каля 32 тыс. выходзіць «бруднымі». Плюс у мяне ёсць сістэма падатковых бонусаў. Але ў Швецыі трэба казаць не толькі пра зарплату. Ёсць вялікі сацпакет, кампанія аплачвае заняткі спортам, я плачу страхоўку ад беспрацоўя (калі працу губляеш, то плацяць 1500 еўра ў месяц на працягу паўтары гадоў). Плюс дзяржава даплачвае за дзіцячы садок. Мы аддаем толькі 800 крон (менш за 100 еўра) у месяц. Пры тым, што там харчаванне, выдатныя ўмовы, адзін выхавальнік на пяць дзяцей. У Англіі, распавядала з жахам знаёмая, за садок яна плаціць па 1000 фунтаў у месяц, праўда, за дваіх.

Жонка Аляксандра (яна з Расеі) атрымала дыплом і неўзабаве пачне працу ў школе - педагогам, які адказвае за вольны час дзяцей. Такія спецыялісты ў Швецыі атрымліваюць цалкам нядрэнна - каля 20 000 крон (2300 еўра) «чыстымі».

Ежа і камуналка

Белорус не захотел работать за $200 на родине и имеет дом и два машины в Швеции
Белорус не захотел работать за $200 на родине и имеет дом и два машины в Швеции
Белорус не захотел работать за $200 на родине и имеет дом и два машины в Швеции

- У структуры выдаткаў першае месца - аплата камунальных паслуг. Гэта ацяпленне, вада, вываз смецця, утрыманне тэрыторыі за межамі ўчастка, плата за месца на стаянцы і месца ў падземным гаражы, за інтэрнэт і г. д. Атрымліваецца прыкладна 6 тыс. крон (700 еўра).

На ежу, кажа Аляксандр, у месяц яго сям'я траціць каля 4,5 тыс. крон (500-550 еўра). Гэта калі ні ў чым сабе не адмаўляць. Па словах суразмоўца, кошты ў буйных мясцовых крамах цалкам параўнальныя з беларускімі. Нам усё ж здалося, што тут даражэй будзе...

Белорус не захотел работать за $200 на родине и имеет дом и два машины в Швеции

Аўтамабіль

- У жонкі Dodge Nitro, мы яго ўзялі з добрымі сніжкамі за 250 тыс. крон (30 тыс. еўра). У мяне Renault Megane у топавай камплектацыі, ён абышоўся з улікам прэміі за старую машыну ў 140 тыс. крон (16 тыс. еўра). Часткай бралі крэдыт, частку загасілі наяўкай. Як і з жыллём, выбраць сабе машыну ў Швецыі не праблема.

На Dodge з трохлітровым рухавіком, па словах Аляксандра, пякельны падатак - каля 900 еўра ў год. Renault экалагічны, за яго плаціць нічога не трэба.

- Запраўляцца імкнуся ў Даніі, у Швецыі салярку разводзяць біядызелем, матор стукае. Літр дызельнага паліва каштуе крыху больш за $2. Паркоўка ў цэнтры Мальме - 20 крон у гадзіну, у астатніх раёнах - бясплатна.

Белорус не захотел работать за $200 на родине и имеет дом и два машины в Швеции

Медыцына

- Яна ў Швецыі бясплатная. Ну ці амаль бясплатная. Ідзеш да лекара, плаціш 300 крон (35 еўра) за прыём, усё астатняе лячэнне - за кошт дзяржавы. Не важна, рак у цябе, не дай бог, або панос - ты плаціш за ўсе 300 крон.

У краіне прадугледжаная сур'ёзная сістэма зніжак на лекі. Калі на працягу года купіш прэпаратаў на суму больш за 1000 крон, то атрымаеш спецыяльную картку, якая пагасіць да 80% выдаткаў.

Забавы

Шведы, кажа Аляксандр, - хлопцы гаспадарчыя. Тыя, якія жывуць у загарадных хатах, выходныя праводзяць на сваіх участках, нешта майструюць.

- Моладзь бавіць час на дыскатэках, і гэта нятанна. Адзін алкагольны напой можа каштаваць 100-150 крон (11-15 еўра). За ноч рэальна выдаткаваць 200-400 еўра. Яшчэ тут вельмі танна падарожнічаць. Па свеце, па Еўропе. Нядаўна лётаў у Парыж, квіток туды-назад абыйшоўся ў 150 еўра, прычым не лоўкост, а Air France.

Усе займаюцца спортам, вельмі мала людзей паліць (у мяне на працы добра калі трое-чацвёра з сарака чалавек). І не таму, што гэта дорага (пачак каштуе 5-6 еўра), а таму, што гэта не ў трэндзе.

Адпачынак у Швецыі - 5 аплатных тыдняў плюс 4 дня (32 гадзіны даюць у год на асабістыя справы: каб схадзіць, напрыклад, у банк, калі не паспяваеш з-за працы; як правіла, людзі дадаюць гэтыя дні да асноўнага адпачынку).

- Звычайна тры тыдні бярэш летам, тыдзень позняй восенню і тыдзень на каляды. Разам са святамі тады можна адпачыць паўнавартасна два тыдні.

Пенсія

Белорус не захотел работать за $200 на родине и имеет дом и два машины в Швеции

Журналісты спыталі ў суразмоўцы, ці ўпэўнены ён у тым, што яму гарантаваная нябедная старасць.

- Гэтага ніхто не ведае, - усміхаецца Аляксандр. - Што будзе з эканомікай праз 20-30 гадоў, невядома. Але на маю пенсію ўжо працуе фірма, якая, акрамя зарплаты, праводзіць адлічэнні ў розныя фонды. Шведскія пенсіянеры, вы ведаеце, адчуваюць сябе выдатна. Многія з іх жывуць у Іспаніі, у Тайландзе. З іх пенсіяй у 1500 еўра яны не знікнуць. У Іспаніі ёсць цэлыя шведскія вёскі, там нават праводзяць для шведаў выязной тэхагляд...

Сацыялізм

- Што такое шведскі сацыялізм? Напэўна, гэта тое, што не ўдалося ў свой час зрабіць на прасторах Савецкага Саюза. Гэта бясплатная медыцына, адукацыя, вялікая колькасць бонусаў і льгот. Вось вам такая «дробязь» для прыкладу: калі робіш рамонт, дзяржава кампенсуе табе да 50% кошту. За разводку труб па хаце я заплаціў 80 тыс. крон. Дзяржава вярнула 40 тыс....

Для мяне асабіста гэта яшчэ магчымасць існаваць у асяроддзі свабоды слова і перамяшчэння, весці годнае жыццё і адчуваць сябе чалавекам свету, выхоўваць дзіця з упэўненасцю ў заўтрашнім дні і бяспецы.

Так, сацыялізм - гэта і падаткі таксама. У камуне Мальме падатак складае 31%. Але ён вар'іруецца. Калі ты будзеш працаваць, напрыклад, прыбіральшчыкам, то будзеш плаціць 15%. Калі мільянер - то ўсе 60%.

Менталітэт і настальгія

Белорус не захотел работать за $200 на родине и имеет дом и два машины в Швеции

- За 12 гадоў вы змаглі зразумець шведаў?

- Так. Але мне стаў незразумелы беларускі менталітэт. Апошні раз я быў у Менску 6 гадоў таму і з цяжкасцю разумеў там людзей. Тут усё спакойна, там - суцэльны стрэс. Усе нервовыя, ніхто не ўсміхаецца... Ледзь далей ад цэнтра горада - бясконцыя п'яніцы, «чарнілы»... У сталіцы Беларусі значна чысцей, чым у шведскіх гарадах, але гэтая чысціня нейкая стэрыльная, ненатуральная. Як у казарме. Верагодна, я кажу вядомыя рэчы, але гэта ў першую чаргу кідаецца ў вочы. Што тычыцца шведаў, то, напэўна, адна з яркіх асаблівасцяў іх характару ў тым, што яны не любяць выпінаць свой дастатак. Мільянеры ў ірваных джынсах на звычайных Volvo - гэта пра іх.

- У Швецыі што-небудзь ведаюць пра Беларусь?

- У маім асяроддзі пра Беларусь кажуць прыкладна столькі ж, колькі пра Бангладэш. Натуральна, усе ведаюць, што ў нас гуляюць у хакей. Ведаюць футбольны клуб «БАТЭ». Лукашэнку ведаюць.

- Вы ніколі не шкадавалі аб тым, што з'ехалі?

- Не. І настальгіі па радзіме, прызнаюся, не адчуваў ніколі. Многія мае сябры таксама перабраліся на Захад, жывуць у Амерыцы, Германіі, Францыі. У Менску засталіся бацькі, але ў іх ёсць доўгатэрміновыя візы, яны часта прыязджаюць у госці. Швецыю яны таксама палюбілі.

Апошнія навіны