Адмяняюцца электрычкі са Смаленска ў Беларусь
- 23.05.2013, 10:02
З 26 траўня не будуць хадзіць прыгарадныя цягнікі ў напрамках «Смаленск-Орша» і «Орша-Смаленск».
Таксама адмяняюцца цягнікі «Смаленск-Віцебск-Смаленск».
Дабрацца са Смаленска да Оршы можна будзе з перасадкай у Чырвоным, а да Віцебска - праз Рудню.
Электрычка «Смаленск-Рудня» адпраўляецца ў 08.48 і ў 17.13 па мясцовым часе. Шлях займае дзве гадзіны.
Цягнік «Рудня-Віцебск» адпраўляецца ў 11.05 і ў 19.12 таксама па мясцовым часе; цягнік «Віцебск-Рудня» адпраўляецца ў 09.20 і ў 17.13.
Нагадаем, учора Беларуская чыгунка таксама паведаміла пра змену раскладу руху цягнікоў.