Лібералізацыя: сушка бялізны - без дазволу
- 23.05.2013, 11:14
Урад не будзе настойваць на атрыманні дазволу для ўсталёўкі канструкцый для сушкі бялізны.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Савета Міністраў Беларусі.
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 8 траўня 2013 года №356. Дакументам вызначаны парадак атрымання дазволу ўсталёўкі на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый у адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Для гэтага ініцыятару ўсталёўкі неабходна падаць у раённы, гарадскі выканаўчы камітэт або ў мясцовую адміністрацыю раёна ў горадзе заяву, тэхнічны пашпарт і дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на памяшканне, а таксама план-схему фрагмента даху, фасада жылога дома з указаннем месцазнаходжання вызначанай канструкцыі.
Выдача дазволу ажыццяўляецца бясплатна.
Аналагічная працэдура атрымання дазволу ўсталёўкі на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый ўстаноўленая і для грамадзян. Адпаведныя змены ва Указ прэзідэнта ад 26 красавіка 2010 года №200 унесеныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 траўня 2013 года №219.
Як раней паведамлялася, урад пастановай ад 16 мая 2013 года № 384 зацвердзіў парадак ўсталёўкі на дахах і фасадах шматкватэрных дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый.
Гаворка ідзе пра любыя віды індывідуальнага антэннага абсталявання, у тым ліку таго, якое выкарыстоўваецца для прыёму тэлевізійных праграм наземнага і спадарожнікавага вяшчання, паслуг перадачы дадзеных радыёаматарамі, абсталявання, якое ўжываецца для кандыцыянавання паветра, а таксама канструкцый для сушкі бялізны.
У адпаведнасці пастановай №384, самавольная ўсталёўка індывідуальных антэн і іншых канструкцый забароненая і ажыццяўляецца толькі пасля атрымання дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.
Для ўсталёўкі канструкцый для сушкі бялізны такі дазвол не патрабуецца.
Работы па ўсталёўцы інжынернага абсталявання павінны выконвацца ў адпаведнасці з праектнай дакументацыяй падраднай арганізацыяй.
Пастанова Савета Міністраў №384 распрацаваная ў адпаведнасці з артыкуламі 5 і 20 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2012 года.