BE RU EN

Тозік прапануе скараціць настаўнікаў

  • 23.05.2013, 17:13

Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік правёў нараду па «пытаннях аптымізацыі сістэмы адукацыі».

Як паведамляе прэс-служба Саўміна, адкрываючы нараду 18 траўня, Анатоль Тозік адзначыў, што на прыкладзе аднаго раёна і вобласці неабходна разгледзець усе асаблівасці правядзення аптымізацыі, выпрацаваць пэўны алгарытм дзеянняў і распаўсюдзіць яго ў цэлым на сістэму адукацыі.

Паводле яго слоў, «важна, каб працэс аптымізацыі не ператварыўся ў механічнае скарачэнне колькасці работнікаў адукацыі, а быў накіраваны, перш за ўсё, на павышэнне эфектыўнасці работы ўстаноў адукацыі, на ўдасканаленне якасці навучання і выхавання, на рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў».

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што ўсе вызваленыя ў выніку аптымізацыі сродкі застануцца ў сістэме адукацыі і будуць накіраваныя на павышэнне аплаты працы.

Удзельнікі нарады разгледзелі прапановы ўпраўлення адукацыі Менскага аблвыканкама і аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама па гэтым пытанні.

Па выніках нарады Анатоль Тозік даручыў Міністэрству адукацыі падрыхтаваць нарматыўны прававы акт, які прадугледжвае захаванне вызваленых у выніку аптымізацыі бюджэтных сродкаў у сістэме адукацыі і іх накіраванне, перш за ўсё, на стымуляванне працы педагагічных работнікаў.

Нагадаем, Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што з настаўнікаў у Беларусі «будзе жалезнае патрабаванне».

Апошнія навіны