BE RU EN

У Маскве таксама хочуць вуліцу Чавэса

  • 23.05.2013, 19:16

Адна з маскоўскіх вуліц можа атрымаць імя былога прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавэса.

Прапанова прагучала ў чацвер на пасяджэнні камісіі маскоўскай Грамадскай палаты у развіцці грамадзянскай супольнасці, паведамляе "Эхо Москвы".

Гаворка ідзе пра праектаваны праезд № 5509, які знаходзіцца паміж Ленінградскім праспектам і вуліцай Авіяканструктара Мікаяна. З прапановай надаць новай вуліцы імя Уга Чавэса выступіў кіраўнік «Роснефти» Ігар Сечын.

Паведамляецца, што адпаведнае хадайніцтва ўжо накіраванае сталічным уладам.

Паводле расейскіх законаў называць вуліцы ў гонар дзеячаў можна толькі праз 10 гадоў пасля іх смерці. Аднак прыняты ў 2008 годзе сталічны закон надзяліў правам мэра Масквы і прэзідэнта Расеі ў выключных выпадках абыходзіць гэты мараторый. Тады гэта дазволіла назваць вуліцы Масквы ў гонар памерлых чачэнскага прэзідэнта Ахмата Кадырава і пісьменніка Аляксандра Салжаніцына.

З моманту скону Чавэса прайшло крыху больш за два месяцы. Ён памёр у сакавіку гэтага года пасля працяглай барацьбы з анкалагічным захворваннем. Праз два дні пасля ягонай смерці мэр Менска Мікалай Ладуцька выступіў з прапановай назваць адну з вуліц беларускай сталіцы імем нябожчыка прэзідэнта Венесуэлы.

Нагадаем, Ігар Сечын надоечы пабываў у Менску, дзе сустракаўся з беларускім правадыром Аляксандрам Лукашэнкам.

Апошнія навіны