BE RU EN

На Беларусь ідзе магутны цыклон «Крыстафер»

  • 24.05.2013, 8:41

(абноўлена - 16.58) Цыклон прынясе ў нашу краіну моцныя дажджы, навальніцы і град.

Чакаецца моцны парывісты вецер. Бачнасць на дарогах пагоршыцца да 1-2 кіламетраў.

У сувязі з прыходам цыклону ў краіне абвешчаны «памяранцавы ўзровень небяспекі», перадае тэлеканал «Беларусь 1».

Што тычыцца тэмпературы паветра па краіне, яна будзе кантрасная. Уначы ад 9-ці да 15-ці са знакам плюс, днём тэмпературны рэжым будзе вагацца ад 15-16 градусаў вышэй за нуль на захадзе да 25-27 са знакам плюс на ўсходзе. Спецыялісты кажуць, што такое надвор'е даволі небяспечнае, таму што непрадказальнае.

«Крыстафер» рухаецца з Адрыятычнага мора праз Карпаты. Бушаваць ў Беларусі ён будзе да нядзелі. Сіноптыкі кажуць, што ў Менск ён прыйдзе да 17 гадзін. ДАІ рэкамендуе аб'язджаць участкі, на якіх магчымыя падтапленні, і просіць на гэты час адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце.

Ураган в Сумах вырывал деревья с корнем и валил билборды. Фото:0542.in.ua
Ураган в Сумах вырывал деревья с корнем и валил билборды. Фото:0542.in.ua
Ураган в Сумах вырывал деревья с корнем и валил билборды. Фото:0542.in.ua

Нагадаем, 15 сакавіка на Беларусь абрынуўся магутны снежны шторм «Хавер». Тады ў многіх рэгіёнах краіны за два дні выпала месячная норма ападкаў, быў абцяжараны рух, не працаваў грамадскі транспарт.

Апошнія навіны