BE RU EN

Землятрус у Маскве: жыхары ў паніцы выбягалі на вуліцы

  • 24.05.2013, 9:44

Сёння раніцай на Далёкім Усходзе Расеі адбыўся моцны землятрус.

Па папярэдніх дадзеных, магнітуда падземных штуршкоў складала 8,2. Землятрус аказаўся настолькі магутным, што прайшоў праз усю тэрыторыю Расеі, адгалоскі адчулі нават у Маскве, піша NEWSru.com.

Землятрус адбыўся ў 08:44 па менскім часе, паведамляе Геалагічная служба ЗША. Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся на захад ад Камчаткі, у Ахоцкім моры, на глыбіні звыш 600 кіламетраў пад паверхняй.

У сувязі з тым, што адбылося, трывога цунамі абвешчаная на марскім узбярэжжы Сахаліна і Курыльскіх выспаў.

Жыхары Масквы з раніцы пачалі тэлефанаваць у аператыўныя службы горада і паведамляць пра трасяніну ў дамах, распавяла крыніца ў праваахоўных органах. «Некаторыя людзі ў мэтах бяспекі выйшлі з сваіх кватэр», - адзначыў ён.

Паводле яго дадзеных, раніцай у пятніцу ў розныя аператыўныя службы сталіцы паступіла каля двух дзесяткаў званкоў ад жыхароў, якія паведамляюць пра вібрацыю і трасяніну ў кватэрах, посуд і мэблю, якія рухаюцца

«Сапраўды, з розных раёнаў Масквы паступаюць званкі ад жыхароў аб тым, што ў іх адчуваюцца штуршкі, назіраецца калыханне вады ў акварыумах, калышуцца люстры», - пацвердзілі ў ГУ МНС па Маскве, дадаўшы, што па ўсіх адрасах, адкуль паступалі трывожныя паведамленні, накіраваныя спецыялісты. Разам з тым, там адзначылі, што ніякіх афіцыйных паведамленняў аб магчымым землятрусе ад метэаралагічных службаў не паступала.

Апошнія навіны