BE RU EN

Памёр Пётр Тадароўскі

  • 24.05.2013, 11:15

У Маскве 24 траўня ва ўзросце 87 гадоў памёр рэжысёр і сцэнарыст Пётр Тадароўскі.

Смерць рэжысёра выданню Life News пацвердзіла яго жонка Міра Тадароўская, піша Lenta.ru.

Рэжысёр пакутаваў на ішэмічную хваробу сэрца. У пачатку красавіка ў Тадароўскага адбыўся сардэчны прыступ, у траўні ён праходзіў лячэнне ў адной са сталічных бальніц.

Пётр Тадароўскі зняў больш за 20 фільмаў, сярод самых вядомых работ класіка айчыннага кінематографа - «Городской романс», «Любимая женщина механика Гаврилова», «Военно-полевой роман», «Интердевочка», «Анкор, еще анкор».

Тадароўскі таксама напісаў каля дзесяці сцэнарыяў, у прыватнасці да фільмаў «Городской романс», «Анкор, еще анкор». У якасці аператара ён працаваў над стужкамі «Весна на Заречной улице» і «Два Федора». Акрамя таго, ён сам пісаў музыку да шматлікіх сваіх фільмаў.

Пётр Тадароўскі быў лаўрэатам Венецыянскага кінафестывалю ў намінацыі «Дэбют», уладальнікам прэмій «Ніка», «Залаты баран». У 2000 годзе Тадароўскі атрымаў спецыяльны прыз Прэзідэнта Расеі за выдатны ўклад у развіццё кіно, у 2005-м яго ўзнагародзілі ордэнам «За заслугі перад Айчынай» II ступені.

Апошнія навіны