Экспарт калію знізіцца з-за Кітая
- 24.05.2013, 12:21
Продажы беларускіх калійных угнаенняў з Беларусі ў 2-м паўгоддзі 2013 года прыкметна скараціліся з-за адсутнасці кантракту на пастаўку калію з Кітаем.
Як паведаміў гендырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер, пастаўкі калію ў гэтую краіну адновяцца толькі ў 2014 годзе, перадае «Інтэрфакс».
Новы кантракт з Кітаем, хутчэй за ўсё, будзе заключаны толькі ў лістападзе-снежні.
«Таму што кан'юнктура сёння такая, таму што ў Кітая вялікія складскія рэшткі, кошты ўнутры Кітая цяпер досыць нізкія, дастаткова слабы попыт быў вясной у Кітаі з-за пагодных фактараў, таму мы прагназуем, што лістапад, хутчэй за ўсё, гэта месяц, калі будзе заключаны кантракт», - сказаў Баўмгертнер.
На які перыяд будзе заключаны кантракт і магчымы аб'ём паставак ён не ўдакладніў.
Раней «Уралкалій» разлічваў заключыць кантракт з Кітаем на другое паўгоддзе бягучага года да чэрвеня-ліпеня.
У студзені «Беларуская калійная кампанія» (БКК, трэйдар «Уралкалію» і «Беларуськалію» на экспартных рынках) заключыла кантракты з найбуйнейшымі кітайскімі імпарцёрамі мінеральных угнаенняў Sinochem і CNAMPGC на пастаўку хлорыстага калію ў першым паўгоддзі 2013 года па $400 за тону, CFR. Кошт паставак БКК у Кітай быў зніжаны на $70 у параўнанні з коштам папярэдняга кантракту. Аб'ём паставак па кантрактах - 700 тыс. тон, таксама прадугледжаны апцыён на 300 тыс. тон.
У лютым стала вядома таксама пра тое, што экспарт угнаенняў скароціцца і ў Індыю. Адзін з ключавых рынкаў для беларускіх і расейскіх вытворцаў калію паменшыў субсідыі фермерам на куплю калійных угнаенняў.