BE RU EN

Сакрэтны даклад кіраўніка Нацбанка: Сітуацыя наогул стабільная

  • 24.05.2013, 13:42

22 траўня Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню праўлення Нацбанка Надзею Ермакову.

Пра гэта кіраўнік прагаварыўся ўчора падчас дакладу прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча. Рэпартаж пра сустрэчу паказала БТ.

Справаздача кіраўніка Нацбанка апынулася настолькі сакрэтнай, што пра яе нічога не паведамілі ні афіцыйныя беларускія СМІ, ні прэс-службы Нацбанка і Адміністрацыі прэзідэнта. На дзіўную фразу Лукашэнкі звярнуў увагу блогер vmalishevsky.

«Учора я слухаў даклад старшыні Нацбанка. Там сітуацыя наогул стабільная», заявіў кіраўнік у эфіры БТ.

Наколькі «сітуацыя наогул стабільная» і чаму даклад быў засакрэчаны, не паведамляецца.

Апошнія навіны