У Маскве затрымалі фальшывага Луку
- 24.05.2013, 15:12
У Маскве паліцэйскія затрымалі кіроўцу экскаватара-пагрузчыка, у якога апынуліся падробленыя правы на імя Апостал Лука.
Мужчыну, 45-гадовага жыхара падмаскоўнага Дамадзедава, спынілі на Варшаўскай шашы, піша Lenta.ru.
Супрацоўнікі ДІБДР засумняваліся ў сапраўднасці яго пасведчання кіроўцы. Пазней яны ўстанавілі, што мужчына распячатаў яго на каляровым прынтары і заламініраваў.
РІА Новости удакладняе, што супраць кіроўцы распачалі крымінальную справу за «выкарыстанне загадзя падробленага дакумента». Па гэтым артыкуле пагражае штраф да 80 тысяч рублёў або арышт да паўгода.