BE RU EN

У Полацку абвешчаная жалоба

  • 24.05.2013, 15:36

Кіраўніцтва горада прыняло рашэнне адмяніць усе святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Дня горада.

Прычынай стала страшная аварыя, якая забрала жыцці медыцынскіх работнікаў горада Полацка. Нагадаем, на трасе Віцебск-Полацк у «хуткую» ўрэзаўся грузавік, загінулі чатыры жанчыны-лекара, пятая з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўленая ў бальніцу.

25 траўня 2013 года ў Полацку і Полацкім раёне абвешчаны Дзень жалобы, паведамляе мясцовы сайт 2-goroda.by.

Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС

Апошнія навіны