BE RU EN

Стадыён у Берасці скандаваў: «Сумара - у адстаўку!»

  • 24.05.2013, 21:47

Заўзятары зладзілі акцыю пратэсту на матчы «Дынама-Брэст» - «Славія».

Футбалісты ў знак пратэсту супраць запазычанасці ў заробках гульцам берасцейскага клуба затрымалі пачатак матчу на 10 хвілін. Заўзятары на трыбунах стадыёна падтрымалі іх. Яны пачалі скандаваць лозунгі з патрабаваннем адстаўкі старшыні Берасцейскага аблвыканкама Канстанціна Сумара.

Акцыя прайшла без затрыманняў, а матч скончыўся перамогай «Дынама». Берасцейцы падолелі мазырскі клуб з лікам 1:0.

Нагадаем, гульцы берасцейскага «Дынама» ужо 4 месяцы не атрымліваюць заробак.

«У пачатку сезона на камандзе галоўным чынам адбіваецца негатыўная фінансавая сітуацыя. Ужо чатыры месяцы сядзім без заробку. Цяпер нешта кінулі на карткі - плюс-мінус тры мільёны», - распавёў галоўны трэнер клуба Уладзімір Курнеў некалькі дзён таму.

Апошнія навіны