BE RU EN

Кіраўнік Raiffeisen Bank абвінавачаны ў карупцыі і падаў у адстаўку

  • 25.05.2013, 10:36

Кіраўнік сусветнага Raiffeisen Bank International Герберт Сцепіч падаў у адстаўку.

Напярэдадні ён быў абвінавачаны ў куплі трох кватэр у Сінгапуры праз афшоры. Топ-менеджэр сыходзіць, каб не нашкодзіць рэпутацыі аўстрыйскай банкаўскай групы. Сцепіч быў адным з галоўных прыхільнікаў развіцця групы ва Усходняй Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.

Старшыня праўлення групы Raiffeisen Bank International (RBI) Герберт Сцепіч (на фота) перадаў наглядальнаму савету ліст з просьбай разгледзець пытанне аб яго адстаўцы «па асабістых абставінах». Інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе аўстрыйскай банкаўскай групы, піша Gazeta.ru.

Рашэнне аб сыходзе Сцепіча будзе прымаць савет дырэктараў.

На такі крок Стэпіч пайшоў пасля публікацыі напярэдадні на сайце Міжнароднага кансорцыўма журналісцкіх расследаванняў (ICIJ) дадзеных уладальнікаў кампаній і бізнесменаў, якія карыстаюцца паслугамі афшорных юрысдыкцый. Кіраўнік RBI апынуўся сярод іх.

Rаiffeisen Bank неаднаразова абвінавачвалі ў фінансавай падтрымцы беларускага дыктатара.

У прыватнасці, у мінулым годзе ААТ «Белаграпрамбанк» і Raiffeisen Bank Polska SA падпісалі генеральнае крэдытнае пагадненне. Яно заключана ў мэтах задавальнення ўзрослай цікавасці з боку кліентаў ААТ «Белаграпрамбанк» да фінансавання за кошт замежных крэдытных ліній знешнегандлёвых кантрактаў, контрагентамі па якіх выступаюць экспарцёры прамысловага абсталявання і паслуг з Польшчы.

Падпісанне генеральнага крэдытнага пагаднення пашырае магчымасці ААТ «Белаграпрамбанк» па прыцягненні звязаных рэсурсаў на фінансавым рынку Польшчы.

Таксама Raiffeisen Bank з'яўляецца спонсарам Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. Яго правядзенне, супраць якога выступаюць праваабаронцы, шэраг еўрапейскіх палітыкаў і міжнародных арганізацый, запланавана ў Менску.

Беларусы неаднаразова пратэставалі супраць спансавання беларускага рэжыму з боку Raiffeisen Bank.

Фота: Reuters

Апошнія навіны