Праезд у Менску падаражэў
- 25.05.2013, 13:12
Праезд у грамадскім транспарце Менска падаражэў да 2 тысяч беларускіх рублёў.
У кіроўцы талон будзе каштаваць 2500 рублёў. Праезд у аўтобусах экспрэс-маршрутаў будзе каштаваць 3000 рублёў.
Прычына павелічэння тарыфаў, як раней распавяла начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення Мінтранса Ганна Міхайлоўская - неабходнасць павышэння акупнасці грамадскага транспарту ў сталіцы.
«Павышэнне кошту на 17,6% дазволіць адпаведна павысіць прыбытак, а значыць - і акупнасць», - адзначыла Міхайлоўская.
Раней улады Менска заяўлялі пра намер павысіць кошт праезду да 2300 рублёў (у цяперашні час - 1700 рублёў) да канца года. Павышэнне планавалася ў два этапы, прычым першае - да 2000 рублёў - у першым квартале. Пры гэтым старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька заяўляў, што праезд павінен каштаваць 5000 рублёў.