BE RU EN

Ліга чэмпіёнаў: букмекеры ставяць на «Баварыю»

  • 25.05.2013, 15:33

Мюнхенская «Баварыя» з'яўляецца відавочным фаварытам фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў, у якім сустрэнецца з дортмундскай «Барусіяй».

Гульня пройдзе сёння ў Лондане. На шляху да вырашальнага матчу галоўнага па значнасці клубнага турніру Старога Свету абедзве каманды сенсацыйна ў паўфіналах абыгралі іспанскія «Рэал» і «Барселону», піша РІА «Новости».

Букмекерская кантора «Марафон» прапануе на зыход гульні наступныя каэфіцыенты: перамога «Баварыі» (з улікам дадатковага часу і серыі пенальці) - 1,37, перамога «Барусіі» - 3,25.

На асноўны час фінальнага матчу каціроўкі наступныя: перамога «Баварыі» - 1,82, нічыя - 3,95, перамога «Барусіі» - 4,7.

Брытанская букмекерская кантора William Hill выставіла на сустрэчу падобную лінію: на перамогу ў турніры «Баварыі» прапануецца каэфіцыент 1,4, супраць 3,0 у «Барусіі».

Каэфіцыент на перамогу «Баварыі» у асноўны час - 1,8, на нічыю - 3,5, на перамогу клуба з Дортмунда - 4,5.

Самым верагодным лікам брытанскія букмекеры лічаць нічыю 1:1 у асноўны час (каэфіцыент - 8,5), а таксама перамогу «Баварыі» з лікам 1:0 або 2:1 (па 9).

Найбольшыя шанцы на тое, каб вызначыцца ў асноўны час матчу, ёсць у форвардаў «Баварыі» Марыё Манджукіча і Марыё Гомеса (каэфіцыенты - па 1,91). На гол форварда «Барусіі» Роберта Левандоўскага прапануецца каэфіцыент 2,5.

Апошнія навіны