Мікалай Статкевіч: фотаальбом палітвязня
- 26.05.2013, 10:42
Два гады таму быў вынесены прысуд былому кандыдату ў прэзідэнты Мікалаю Статкевічу.
Ён быў затрыманы пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацый выбараў 19 снежня 2010 года. Тады былі арыштаваныя больш за 700 удзельнікаў акцыі пратэсту, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Алесь Міхалевіч і сябры іх выбарчых штабоў.
26 траўня 2011 года Мікалай Статкевіч быў асуджаны судом Партызанскага раёна Менска да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Рашэннем суда ад 12 студзеня 2012 года ўмовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі № 17 у Шклове ў турму № 4 Магілёва.
Статкевіча часта кідаюць у карцэр, палітвязень абмежаваны ў перадачах і сустрэчах са сваякамі, па загадзе ўладаў у дачыненні да яго ажыццяўляюцца правакацыі.
Да гадавіны прысуду «Салiдарнасць» сабрала фатаграфіі палітыка розных гадоў.
1970-я гады. Мікалай Статкевіч - курсант Менскага вышэйшага інжынернага зенітна-ракетнага вучылішча.
1991 год. На мітынгу супраць ГКЧП, арганізаваным дэпутатамі апазіцыі БНФ (фота vytoki.net).
Пачатак 1990-х гадоў. Падпалкоўнік Мікалай Статкевіч - кіраўнік «Беларускага згуртавання вайскоўцаў».
1992 год. Кіраўнік «Беларускага згуртавання вайскоўцаў» на цэрымоніі прыняцця афіцэрамі прысягі на вернасць Беларусі.
1999 год. Затрыманне Статкевіча ў якасці арганізатара дэманстрацыі з нагоды Дня незалежнасці (фота photo.bymedia.net).
2000 год. Мікалай Статкевіч - лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» (фота photo.bymedia.net).
2001 год. Мікалай Статкевіч і кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Міхаіл Мясніковіч падчас маёўкі ў Парку Горкага (фота photo.bymedia.net).
2004 год. Статкевіч на Кастрычніцкай плошчы на мітынгу ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндуму (фота photo.bymedia.net).
2005 год. На «хіміі» ў Баранавічах (асуджаны на тры гады за арганізацыю мітынгу ў 2004 годзе) (фота photo.bymedia.net).
2007 год. На «хіміі» ў вёсцы Блонь (фота photo.bymedia.net).
19 снежня 2010 года. Пасля Плошчы Мікалай Статкевіч быў асуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі