Расея адмяніла мытныя зборы за вываз нафтапрадуктаў у Беларусь
- 30.05.2013, 13:53
Адмяняюцца мытныя зборы за мытныя працэдуры за вываз нафтапрадуктаў з Расейскай Федэрацыі ў краіны Мытнага саюза.
Пра адмену мытных збораў за мытныя працэдуры пры дэклараванні тавараў, якія кваліфікуюцца у 27-й групе адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза, паведамляе прэс-служба ўрада РФ.
Унясенне змяненняў падрыхтавана Мінфінам Расеі з мэтай ліквідацыі бар'ераў ва ўзаемным гандлі дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. У прыватнасці, адмяняюцца мытныя зборы за мытныя працэдуры пры дэклараванні тавараў, якія кваліфікуюцца у 27-й групе адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза (далей - ТН ЗЭД МС), якія вывозяцца з Расейскай Федэрацыі ў іншыя дзяржавы - члены Мытнага саюза (паліва мінеральнае, нафта і прадукты перагонкі, бітумінозныя рэчывы, воскі мінеральныя).
Адмена мытных збораў пры дэклараванні тавараў 27-й групы ТН ЗЭД МС закліканая палепшыць вядзенне статыстыкі ўзаемнага гандлю з дзяржавамі-членамі Мытнага саюза.