Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва вырастуць на 16%
- 31.05.2013, 10:19
Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва павысяцца ў Беларусі з 1 чэрвеня.
Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 30 траўня 2013 года № 428.
У адпаведнасці з пастановай з 1 чэрвеня 2013 года тарыф на электрычную энергію для насельніцтва павышаецца на 15,7%. Пры гэтым плацяжы сям'і з трох чалавек, якая пражывае ў тыпавой двухпакаёвай кватэры, павялічацца на 9 тыс. рублёў і складуць 267,5 тыс. рублёў.
Прынятае рашэнне ўлічвае рост даходаў насельніцтва і параметраў кампенсацыі выдаткаў за кошт усіх крыніц, якiя вызначаюцца штогод Законам Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце» на чарговы фінансавы (бюджэтны) год, паведамляе прэс-служба ўрада.
Папярэдні раз тарыфы на электраэнергію для насельніцтва былі павышаныя з 1 лютага 2013 года на 18%. У Беларусі з 1 лютага 2013 года ўведзена дыферэнцыраваная аплата за электраэнергію і газазабеспячэнне.