BE RU EN

Беларуска выйграла этап Кубка свету па стральбе

  • 31.05.2013, 10:53

На трэцім этапе Кубка свету па кулявой стральбе ў Мюнхене, беларускія стралкі заваявалі залаты і бронзавы медалі.

Золата ўзяла Вікторыя Чайка (на фота). У фінале стральбы з пнеўматычнага пісталета з дыстанцыі 10 метраў яна паказала вынік 199,6 ачкі (20 стрэлаў). За ёй размясціліся Лі Ян Чэ з Малайзіі (197,8; 20 стрэлаў) і Мунхбаяр Даржсурэн з Германіі (175,1; 18 стрэлаў), паведамляе БелТА.

Ілля Чаргейка стаў на этапе Кубка свету трэцім. У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі з дыстанцыі 10 метраў ён набраў 186,2 ачкі (18 стрэлаў).

Апошнія навіны