Беларуская імша ў Варшаве
- 31.05.2013, 12:44
У нядзелю 2 чэрвеня ў польскай сталіцы адбудзецца беларуская імша.
Як паведаміла ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» адна з арганізатараў мерапрыемства Ірына Губская, яна адбудзецца ў манастыры айцоў Дамініканцаў па адрасе: вуліца Freta 8/10.
Пачатак - у 14.30, арганізатары мерапрыемства просяць прыходзіць загадзя.
Беларускія імшы ў польскай сталіцы ўжо сталі традыцыяй і праводзяцца рэгулярна. У іх прымаюць удзел многія нашы суайчыннікі, якія зараз жывуць у Варшаве.