BE RU EN

Праспект Незалежнасці перакрывалі з-за качанят?

  • 31.05.2013, 13:05

Менчукі паведамляюць, што рух па галоўнай сталічнай магістралі перакрылі, каб прапусціць качку.

Пра гэта пішуць некалькі карыстальнікаў сацыяльных сетак.

«На плошчы Перамогі ў Менску даішнікі хвілін 30 таму перакрылі рух, пакуль качка з качанём пераходзілі праз галоўны праспект краіны», - паведаміў журналіст Антон Піеў ў сваім акаўнце ў «Фэйсбуку».

Нагадаем, сёння таксама часткова абмежаваны праезд і стаянка транспарту па вуліцах Кірава, Карла Маркса, Энгельса і Чырвонаармейская. Гэта звязана з пасяджэннем Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД.

Апошнія навіны