Андрэй Скабелка працаўладкаваўся ў Расеі
- 31.05.2013, 13:54
Экс-настаўнік зборнай Беларусі Андрэй Скабелка стане памочнікам Петэрыса Скудры ў ніжагародскім «Тарпеда».
Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар ніжагародскай каманды Андрэй Асіпенка ў відэаканферэнцыі на афіцыйным канале «Тарпеда», піша «Прессбол».
Нагадаем, учора Федэрацыя хакея Беларусі звольніла з пасады галоўнага трэнера зборнай краіны Андрэя Скабелку. Ён прапрацаваў у зборнай Беларусі менш за год. Трэнер узначаліў нацыянальную каманду ў лістападзе 2012-га пасля звальнення з гэтай пасады фіна Кары Хейкіля.
Пры Скабелку ў лютым зборная Беларусі не змагла кваліфікавацца на Алімпіяду-2014 у Сочы, а на чэмпіянаце свету пры вялікай колькасці дэбютантаў ЧС у складзе заняла 14-е месца.