Гішпанцы будуць адзяваць футбалістаў БАТЭ
- 31.05.2013, 18:30
Футбольны клуб падпісаў кантракт з вядомым гішпанскім вытворцам экіпіроўкі да 2017 года.
На думку гендырэктара БАТЭ, ён істотна разгрузіць бюджэт рэгулярнага ўдзельніка еўракубкаў ад Беларусі.
«Пагадненне, падпісанае паміж ФК БАТЭ і JOMA 29 траўня 2013 года, пачне дзейнічаць на стадыі плэй-оф еўракубкавага цыкла - 2013/14. Кантракт разлічаны да канца сезона - 2016», - паведамляе афіцыйны сайт клуба.
Гульні стораны распачнуць яшчэ раней - з групавога этапу. Ці гэта будзе Ліга чэмпіёнаў ці Ліга Еўропы.