«Прессбол»: Маскант можа сёння падпісаць кантракт з «Дынама»
- 12.06.2013, 10:39
Галандскі спецыяліст Робэрт Маскант можа падпісаць гадавы кантракт з менскім «Дынамам» і змяніць Алега Пратасава на пасадзе галоўнага трэнера ФК «Дынама».
Як паведамляе газета «Прессбол», калі галандца задаволяць прапанаваныя кіраўніцтвам «Дынама» ўмовы, то ўжо сёння ён можа ўступіць у пасаду галоўнага трэнера менчукоў.
Імавернасць таго, што Маскант узначаліць менчукоў, вельмі высокая. Учора галандзец наведаў вечаровы трэнінг дынамаўцаў у Стайках, дзе ўпершыню на свае вочы ўбачыў менскую каманду. Пасля гэтага перамовы прадоўжыліся.
Маскант стане 27-м галоўным трэнерам ФК «Дынама» пасля куплі каманды алігархам Чыжом. Раней паведамлялася аб тым, што менскае «Дынама» таксама разглядае партугальскага спецыяліста Паўлу Созу на пасаду галоўнага трэнера клуба.