BE RU EN

Лукашэнка прыедзе да Януковіча 18 чэрвеня

  • 12.06.2013, 13:51

Візіт беларускага кіраўніка ва ўкраінскую сталіцу запланавалі на аўторак 18 чэрвеня.

Пра гэта заявіў намесніка кіраўніка МЗС Беларусі Аляксандр Міхневіч, паведамляе 24tv.ua.

«Афіцыйна яны не сустракаліся блізу трох гадоў, хоць неафіцыйныя сустрэчы адбываліся рэгулярна. Назапасілася шмат бягучых станоўчых пытанняў», - запэўніў Міхневіч.

Ён адзначыў, што Януковіч і Лукашэнка мерацца абмеркаваць пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

«Мы не проста прадаем і купляем, мы ствараем супольныя прадпрыемствы. Мы актыўна запрашаем украінскі бізнэс у Беларусь - у фармацэўтыку, у энергетыку і г.д. ...Вось на гэтыя тэмы, якія маюць перашкоды на гэтым шляху, пагавораць прэзідэнты, каб іх зліквідаваць», - сказаў Міхневіч і дадаў, што на сустрэчы абмяркуюць пытанні культурнага супрацоўніцтва.

Нагадаем, паміж Лукашэнкам і Януковічам адбыўся інцыдэнт на пасяджэнні найвышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады ў Астане ў канцы траўня.

Падчас цырымоніі падпісання некалькіх тэхнічных дакументаў Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая адбылася пасля перамоў кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза, Лукашэнка са смехам сказаў такую фразу: «Януковіч да нас, мабыць, ужо ніколі не прыедзе». Мікрафон пры гэтым заставаўся ўвамкнутым, і ягоныя словы пачулі журналісты.

Апошнія навіны