Дамаск зрабіў авіяўдар па горадзе ў Ліване
- 12.06.2013, 15:54
Баявыя гелікоптэры сірыйскага войска 12 чэрвеня выпусцілі шэсць ракет па горадзе Арсана.
У выніку сірыйскага авіяўдару на тэрыторыі Лівана пацярпеў адзін чалавек, піша блізкаўсходняя газета The Daily Star са спасылкай на крыніцу ў ліванскай службе бяспекі. Паводле звестак Agence France-Presse, раны атрымалі некалькі чалавек, паведамляе Lenta.ru.
Баявыя гелікоптэры сірыйскага войска 12 чэрвеня выпусцілі шэсць ракет па горадзе Арсана, размешчаным на ўсходзе краіны недалёка ад сірыйскай мяжы, піша The Daily Star. Падчас атакі былі разбураныя тры дамы. Як сцвярджае AFP, на горад былі выпушчаныя толькі тры ракеты, прычым адна з іх выбухнула на гарадской плошчы.
Арсана з'яўляецца пераважна суніцкім горадам, у якім шмат хто падтрымлівае сірыйскіх паўстанцаў, якія змагаюцца супраць прэзідэнта Башара Асада, піша Sky News. Акрамя таго, у Арсану, размешчаную недалёка ад мяжы, сцякаецца вялікая колькасць бежанцаў, якія хаваюцца ад грамадзянскай вайны ў Сірыі. Апошнім часам сюды прыбылі многія паўстанцы, уцекачы з сірыйскага горада Кусейр пасля яго захопу войскамі Асада.
У аўторак, 11 чэрвеня, шэсць ракет, выпушчаных з тэрыторыі Сірыі, патрапілі па ліванскаму гораду Хермель. У выніку гэтага ўдару пацярпелі чатыры чалавекі, як піша The Daily Star. Паводле звестак «Аль-Джазіры», падчас нападаў загінуў адзін чалавек. Хермель з'яўляецца апорай ліванскай шыіцкай групоўкі «Хізбала», якая выступае на старане прэзідэнта Башара Асада ў грамадзянскай вайне.
Афіцыйна Ліван займае нейтральную пазіцыю што да сірыйскага канфлікту, аднак у рэчаіснасці краіна падзеленая на два лагеры. «Хізбала» і яе прыхільнікі падтрымліваюць Башара Асада, тады як альянс «14 сакавіка», які ўзначальваюць суніты, выступае за перамогу апазіцыі. У выніку на памежных тэрыторыях Лівана выпускаюць ракеты як урадавыя сірыйскія войскі, так і сілы апазіцыі.