«Белавія» карэктуе графік праз страйкі ў Францыі
- 12.06.2013, 16:25
Рэйс «Белавіі» ў Барсэлону затрымліваецца праз забастоўкі французскіх авіядыспетчараў.
Як паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Нацыянальным аэрапорце Менск, «затрыманы рэйс Менск-Барсэлона, які павінен быў вылецець а 13.30». Пры гэтым у Нацыянальным аэрапорце Менск называюць прыкладны час яго вылету - 16.48.
Між тым у авіякампаніі заявілі, што «дакладны час вылету назваць пакуль цяжка».
Там патлумачылі, што затрымка рэйса выкліканая атрыманым «указам Еўракантроля ў сувязі з уведзенымі абмежаваннямі ў французскай паветранай прасторы праз страйк авіядыспетчараў Парыжа з 11 да 13 чэрвеня». У авіякампаніі заўважылі, што «палёты здзяйсняюцца ў французскай паветранай прасторы».
Нагадаем, што ў сувязі з акцыямі пратэсту авіяцыйных дыспетчараў 12 чэрвеня скасаваны рэйс «Белавіі» Менск-Парыж-Менск. Скасаванне адбылася на патрабаванне авіяцыйных уладаў Францыі. У сувязі абставінамі, што склаліся, пасажыры рэйса могуць бясплатна абмяняць свае квіткі на іншыя даты або здаць без спагнання штрафаў.
Між тым да страйку французскіх авіядыспетчараў наважылі далучыцца іх калегі з шэрагу іншых еўрапейскіх краін.
Забастоўкі праводзяцца ў адказ на прапанову Еўрапейскай камісіі аб рэфармаванні сектара кантролю паветранага руху.
Плануецца стварыць адзіны еўрапейскі орган для складання плана вылетаў і іх кантролю. Пратэстоўцы авіядыспетчары асцерагаюцца, што гэтая ініцыятыва можа негатыўна паўплываць на ўмовы працы і ўзровень занятасці.