Барыс Батура: Імпартныя мяса і малако выклікаюць абурэнне
- 12.06.2013, 19:37
Старшыня Менаблвыканкама паабяцаў узмацніць барацьбу з імпартнымі таварамі на прылаўках крамаў.
Барыс Батура адзначыў, што ў цэлым у Менскай вобласці ўдзельная вага беларускіх тавараў не зменшылася. У той жа час, паводле ягоных слоў, адзначаецца некаторае зніжэнне айчынных прамысловых тавараў, паведамляе БелТА.
«Мы выправім гэту сітуацыю. Гандлёвыя сеткі ў Менскай вобласці кіраваныя, - сказаў губернатар. - Іншая справа, што ў гандлёвых сетках, асабліва ў «Еўраопце», з'яўляюцца імпартныя харчовыя тавары, аналагі якіх вырабляюцца ў нас, і з лепшай якасцю»
«Нават у 2012 годзе, калі быў лішак яблыкаў, у крамах прадаваліся імпартныя яблыкі. Такія факты трэба спыняць, - мяркуе Барыс Батура. - З'яўляецца імпартная мяса-малочная прадукцыя. Прысутнасць такіх імпартных тавараў выклікае абурэнне».
Гаворачы аб павелічэнні гандлёвых плошчаў, кіраўнік сталічнай вобласці адзначыў: «У нас ёсць інвестпагадненне з многімі гандлёвымі сеткамі. Бліжэйшым часам будзе адкрыты гандлёвы цэнтр «Карона» у Барысаве, пачатае будаўніцтва «Кароны» ў Салігорску, будуюцца дзве крамы «Белмаркет» у Менскім раёне. Сур'ёзна займаецца пашырэннем плошчаў «Еўраопт». Мы імкнёмся да стварэння здаровай канкурэнцыі».