Newsweek: Новая місіс Пуціна?
- 13.06.2013, 17:24
Пуцін хоча з'явіцца на адкрыцці Алімпіяды з новай жонкай.
«Выбар моманту, безумоўна, здаваўся падазроным - за лічаныя дні да таго, як расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін і яго жонка Людміла Пуціна абвясцілі пра развод у да болю нязграбным тэлеінтэрв'ю, на галоўным расейскім дзяржаўным канале паказалі дакументальны фільм, які спявае дыфірамбы прыгажуні па імі Аліна Кабаева», - піша Newsweek (пераклад - Inopressa).
Былая гімнастка не выглядала такой жа стройнай, як калісьці на стадыёне, і такой жа прывабнай, як на фотаздымках у Playboy, якія з'явіліся разам з першымі чуткамі аб яе рамане з прэзідэнтам Расеі, «але ў яе ўсё тая ж чароўная, адкрытая ўсмешка» , адзначае журналістка.
«Эксперты, якія прывыклі гадаць на кававай гушчы афіцыйных пуцінскіх уяўленняў, сцвярджаюць, што гэты фільм стаў падарункам расейскага прэзідэнта сваёй каханай не яе 30-годдзе», - гаворыцца ў артыкуле. Праз тыдзень 60-гадовы Пуцін і яго жонка разышліся.
Аналітык і крытык Крамля Станіслаў Бялкоўскі, выказаў здагадку, што «Пуцін хоча з'явіцца на адкрыцці Алімпіяды з новай жонкай».
У дакументальным фільме Кабаева, потная і стомленая пасля трэнажорнай залы, абвяргае чуткі пра «дзецей Пуціна» і параўноўвае сваё жыццё з жыццём Белага Клыка з рамана Джэка Лондана - моцнага ваўка, які змагаўся, каб абараніць сваю тэрыторыю і стаць яшчэ мацней.
«Ці застанецца Кабаева адзiнокай ваўчыцаў? Блізкія да Крамля людзі сцвярджаюць, што таямніца вырашыцца не пазней, чым праз год», - заключае аўтар артыкула.