BE RU EN

18 чэрвеня - вечар памяці Віктара Ганчара

  • 14.06.2013, 12:30

Праваабаронцы, журналісты і палітыкі збяруцца, каб ушанаваць памяць зніклага апанента Лукашэнкі Віктара Ганчара.

Вечар пачнецца ў 18 гадзін 18 чэрвеня ў менскім офісе БНФ па адрасе: вуліца Чарнышэўскага, 3.

Мерапрыемства пройдзе ў межах кампаніі «Мы не забудзем», паведамляе прэс-служба БХД.

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, віцэ-прэм'ер і старшыня ЦВК Віктар Ганчар быў выкрадзены ў Менску 16 верасня 1999 года разам з бізнесменам Анатолем Красоўскім. Следчыя да гэтага часу не змаглі знайсці вінаватых. Беларускія і замежныя эксперты заяўляюць пра датычнасць беларускіх уладаў да знікнення Віктара Ганчара і іншых апанентаў Лукашэнкі.

У рамках кампаніі «Мы не забудзем» ужо прайшлі вечары памяці Юрыя Захаранкі і Змітра Завадскага.

Апошнія навіны