BE RU EN

Лукашэнка - гэта Асад у Еўропе

  • 15.06.2013, 16:58

Сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі ўпершыню абмяркоўвалася на міжнароднай інтэрнэт-канферэнцыі 4М у Францыі.

Канферэнцыю 4М штогод праводзіць французскі міжнародны тэлеканал «Canal France International» (CFI).

У гэтым годзе яна прайшла з 12 да 14 чэрвеня ў французскім горадзе Монпэлье і сабрала 150 экспэртаў з 35 краін у Азіі, Афрыцы, на Каўказе, Балканах і арабскім свеце.

Упершыню на 4М разам з сітуацыяй у Сірыі, Іране, Егіпце, Тунісе, Алжыры, В'етнаме і Бірме абмяркоўваліся праблемы са свабодай слова ў Беларусі. У якасці спікера на мерапрыемства была запрошаная галоўная рэдактарка сайта charter97.org Наталля Радзіна.

Адзін з арганізатараў мерапрыемства, дырэктар аддзела Еўропы і Азіі «Canal France International» Нікалас Сансон заявіў:

«У гэтым годзе мы пастанавілі абмеркаваць на канферэнцыі сітуацыю ў Беларусі. Сайт charter97.org - партнёр «Canal France International». Мы праводзім трэнінгі для журналістаў гэтага сайта і верым, што такія праекты маюць патрэбу ў падтрымцы. Трэба асабліва падтрымліваць свабоду слова ў такіх краінах як Беларусь, дзе з гэтым вялікія праблемы. Мэта «Canal France International» - рабіць усё магчымае для свабоды выказвання ў свеце. Такія канферэнцыі як 4M даюць магчымасць для журналістаў з праблемных краін абмяняцца неабходным досведам у іх барацьбе за права казаць праўду. Мы спадзяемся, што аднойчы ў будучыні ў Беларусі кожны журналіст зможа выказваць сваё меркаванне свабодна і даносіць інфармацыю да людзей».

Перад выступам Наталлі Радзінай арганізатары нагадалі ўдзельнікам канферэнцыі, што 14 ліпеня споўнілася б 39 гадоў заснавальніку сайта charter97.org Алегу Бябеніну, які быў знойдзены павешаным напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. У датычнасці да яго гібелі падазраюцца беларускія ўлады.

У сваім выступе Радзіна адзначыла, што станаўленне дыктатуры ў Беларусі пачалося са знішчэння свабоды слова. «Кожная дыктатура пачынаецца са знішчэння прававой дзяржавы, незалежнага парламента, незалежнай судовай сістэмы, пераследу апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама кантролю над мас-медыя. Беларусь - не выключэнне. Спачатку я прыйшла працаваць на тэлевізію, але яна была манапалізаваная ўладамі. Затым я стала працаваць у незалежных газетах, але практычна ўсе яны былі неўзабаве закрытыя. Тады я стала працаваць у інтэрнэце. Але напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, калі Лукашэнка наважыў усялякім коштам пайсці на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін, сайт charter97.org зазнаў жорсткія рэпрэсіі: быў забіты яго заснавальнік Алег Бябенін, журналісты былі арыштаваныя, а сама я была абвінавачаная паводле артыкула, які пагражае 15 гадамі пазбаўлення волі», - заявіла Наталля Радзіна.

Журналістка распавяла, што ва ўмовах дыктатуры СМІ пераходзяць на новы фармат працы: рэдакцыя вымушаная знаходзіцца за мяжой, каб працаваць без самацэнзуры і страху арышту або забойства, а журналісты ды інфарматары - унутры краіны падпольна. Такім чынам сёння ўжо працуюць з Польшчы сайт charter97.org, тэлеканал «Белсат», радыёстанцыя «Радыё Рацыя», журналісты якіх не могуць атрымаць акрэдытацыі на працу ў Беларусі.

Сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі ўпершыню абмяркоўвалася на міжнароднай інтэрнэт-канферэнцыі 4М у Францыі
Выступае Наталля Радзіна
Сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі ўпершыню абмяркоўвалася на міжнароднай інтэрнэт-канферэнцыі 4М у Францыі
Сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі ўпершыню абмяркоўвалася на міжнароднай інтэрнэт-канферэнцыі 4М у Францыі
Актывіст знакамітага медыякалектыва з Егіпта Mosireen Мустафа Юсэф
Абмеркаванне сітуацыі ў Сірыі
Наталля Радзіна і актывіст знакамітага медыякалектыва з Егіпта Mosireen Мустафа Юсэф
Абмеркаванне сітуацыі ў Сірыі
З галоўным рэдактарам апазіцыйнага сайта Туніса «Nawaat» Малек Хадраві, які ствараў сайт на прыклад charter97.org

Пры абмеркаванні варункаў працы журналістаў у розных краінах удзельнікі канферэнцыі прыйшлі да высновы, што сітуацыя ў Беларусі пачынае нагадваць сітуацыю ў Сірыі, дзе цэнтры апазіцыі і незалежных медыяў таксама вымушаныя працаваць з-за мяжы.

«Пры ўсім падабенстве сітуацыі, сусветная супольнасць не надае належнай увагі Беларусі. Сірыйскі дыктатар Асад сёння забівае тысячы людзей, у той час пры дыктатары Лукашэнкі цягам 20 гадоў таксама тысячы людзей праходзяць праз рэпрэсіі, турмы і катаванні, іх выкрадаюць і забіваюць», - адзначыла Наталля Радзіна.

Актывіст знакамітага медыякалектыва з Егіпта Mosireen Мустафа Юсэф, які арганізоўваў пратэсты праз сацыяльныя сеткі ў Егіпце, даведаўшыся пра рэпрэсіі супраць мадэратараў апазіцыйных груп у сацыяльных сетках у Беларусі, адзначыў, што нават рэжым Хосні Мубарака не быў такі празорлівы і жорсткі. Ён пагадзіўся з меркаваннем Наталлі Радзінай аб тым, што сёння не час для эйфарыі з нагоды правядзення рэвалюцый у краінах «арабскай вясны» з дапамогай інтэрнэту. Трэба думаць, як дзейнічаць ва ўмовах, калі такія дыктатары, як Лукашэнка, дзейнічаюць на апярэджанне.

Сапраўдным адкрыццём для ўдзельнікаў канферэнцыі стала тое, што вядомы апазіцыйны сайт Туніса «Nawaat», які адыграў вялікую ролю ў арганізацыі акцый пратэсту супраць дыктатара Бэн Алі, ствараўся на прыкладзе беларускага сайту charter97.org.

«Я даведаўся аб сайце charter97.org у 2004 годзе і наважыў стварыць падобны. Мы не проста інфармуем грамадзян аб тым, што адбываецца ў краіне, але і мабілізуем людзей на барацьбу, заклікаем іх абараняць свае законныя правы. Наогул, пры арганізацыі рэвалюцыі ў Тунісе мы выкарысталі досвед Беларусі, Украіны і Сербіі», - сказаў галоўны рэдактар« Nawaat» Малек Хадраві.

Апошнія навіны