BE RU EN

Журналіст Алесь Сіліч затрыманы пад Стоўбцамі

  • 16.06.2013, 17:28

Незалежны журналіст у нядзелю рабіў здымкі ў Стаўбцоўскім раёне, дзе, паводле некаторых звестках, нядаўна зафіксавалі мор свіней.

Затрыманне адбылося пад 15 гадзін. Тэлефон Сіліча вымкнуты. Паводле інфармацыі прэс-службы ГА «Беларускай асацыяцыі журналістаў», яго адвезлі ў Стаўбцоўскі РАУС.

Нагадаем, што надоечы пракуратура Смалявіцкага раёна вынесла Алесю папярэджанне за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».

Апошнія навіны