BE RU EN

Коля-паравоз

  • 19.06.2013, 8:59

Калі іншыя кіраўнікі дзяржаў бяруць з сабой у паездкі жонак, то Лукашэнку ўжо звыкла суправаджае яго малалетні сын.

Па крайняй меры, пра гэта заяўляюць у амбасадзе нашай краіны ў Кіеве. Украінскім журналістам адмовіліся распавядаць пра тое, як адпачываў Коля ў Кіеве.

Пакуль Лукашэнка вырашае свае справы з Януковічам, Коля мае сваю «асобную культурную праграму» ў Кіеве. Яе афіцыйна хаваюць. Аднак журналістам удалося даведацца, што хлопчыку паказалі Сафію. Гэта, аднак, нетыповая забаўка для васьмігадовага дзіцяці, хоць нетыповым з'яўляецца і сам хлопчык, якога ў Беларусі называюць Колем-Паравозам, піша evrofor.ru.

У аўторак раніца Мікалая Лукашэнкі пачалася ў Кіеве амаль апоўдні. У палове дванаццатай ён у суправаджэнні аховы выйшаў з рэзідэнцыі для замежных гасцей і паехаў у запаведнік «Сафія Кіеўская». Відавочцам гэтага стала карэспандэнт «Комсомольской правды в Украине» Анастасія Рабаконь.

Куды з'ехаў і як яшчэ забаўляўся далей сын беларускага кіраўніка, невядома. У адміністрацыі прэзідэнта Украіны сказалі, што не ведаюць, хто арганізуе культурную праграму для яго, і выказалі здагадку, што гэта могуць быць беларускія калегі.

У амбасадзе жа Беларусі ва Украіне сказалі, што не маюць паўнамоцтваў распаўсюджваць гэтую інфармацыю.

«Мы не распаўсюджваем гэтую інфармацыю. Гэта - унутраная інфармацыя. Прэзідэнт і яго сын - яны па сваёй праграме. Няма такіх паўнамоцтваў выдаваць гэтыя моманты», - сказалі ў амбасадзе Рэспублікі Беларусь ва Украіне.

Праграму забаў Мікалая Лукашэнкі хаваюць пасля яго паездкі з бацькам у Ерэван, канстатуе беларускі журналіст Юрый Свірко. Паводле яго слоў, тады на забавы Колі Лукашэнкі з дзяржбюджэту Арменіі выдаткавалі 200000 драмаў (гэта амаль пяцьсот даляраў). На гэтыя грошы ён шэсць разоў скарыстаўся аўтадромам, 11 разоў - гульнявымі аўтаматамі, зрабіў заезд на 19 кругоў у картынг-клубе і двойчы паглядзеў фільм у 7D-кінатэатры.

«Уся Беларусь зараз абмяркоўвае навіны з Арменіі. У Арменіі адбыўся скандал, паколькі апублікавалі звесткі пра тое, што некалькі тысяч драмаў пайшло на забавы для Колі Лукашэнкі. Ніякай неабходнасці вазіць з сабой сына няма. Проста Лукашэнка гэта тлумачыць тым, што Коля да гэтага прызвычаіўся, ён заўсёды са мной, таму я не магу нідзе яго пакінуць. Таму возіць яго за дзяржаўны кошт на экскурсіі за мяжу. Наогул у Беларусі яго называюць Колем-Паравозам - гэта назва вельмі папулярнай дзіцячай кнігі, а Лукашэнка-прэзідэнт возіць яго з сабой менавіта як паравоз і вагончык. Наогул для беларусаў вельмі смешна», - кажа Юрый Свірко.

Сыну беларускага кіраўніка цяпер 8 гадоў. Ён побач са сваім бацькам з'яўляецца на публіцы на працягу апошніх 5 гадоў, і гэта ўжо стала звычайнай з'явай. Лукашэнка браў з сабой сына, у прыватнасці, падчас сустрэчы з Уга Чавесам і на яго пахаванне, а таксама вазіў яго ў Ватыкан на сустрэчу з Папам Рымскім.

А яшчэ ў сына Лукашэнкі маецца незвычайная для дзяцей цацка - «залаты пісталет», які падараваў яму тагачасны прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў і які журналісты не раз фіксавалі на яго поясе.

Апошнія навіны