BE RU EN

«Палатка» прыняла законапраект аб канфіскацыі аўто

  • 19.06.2013, 12:36

«Дэпутаты» прынялі адразу ў двух чытаннях законапраект аб канфіскацыі машын у п'яных кіроўцаў.

Нагадаем, мяркуюцца змены арт.61 КК, якія дазволяць прымяняць спецыяльную канфіскацыю транспартнага сродку, у тым ліку таго, які не належыць самому п'янаму кіроўцу, у выпадках, калі распачатая справа па арт.317-1 «Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду)» КК Беларусі. Канфіскацыя не будзе тычыцца выпадкаў, калі аўтамабілем завалодалі ў выніку згону, самавольства і г.д, піша БелТА.

Пры гэтым маецца на ўвазе толькі канфіскацыя ў рамках крымінальнага заканадаўства, гэта значыць, гаворка ідзе пра паўторны выпадак кіравання транспартам на працягу года. Што тычыцца КаАП, то ў гэтым кодэксе будуць істотна павялічаныя сумы штрафаў: з 15-35 базавых велічынь да 50-100.

Уносяцца дапаўненні і ў арт.317 «Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў» КК. Калі па дзеючаму кодэксу ап'яненне у гэтым выпадку - абцяжваючая акалічнасць, то ў новым варыянце ў артыкул ўводзяцца дзве часткі, якія тычацца менавіта нецвярозых кіроўцаў. Згодна з часткай 4 п'яны кіроўца, па віне якога прычыненае цяжкае цялеснае пашкоджанне ці загінуў чалавек, можа атрымаць ад 6 месяцаў да 7 гадоў пазбаўлення волі. Частка 5 за гібель двух і больш чалавек у ДТЗ па віне нецвярозага кіроўцы будзе прадугледжваць ад 4 да 10 гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым ніякіх альтэрнатыўных варыянтаў пакаранняў за такія злачынствы ў кодэкс не ўводзіцца.

Пасля прыняцця «палатай прадстаўнікоў» гэтыя папраўкі павінны быць разгледжаныя таксама «саветам Рэспублікі». Затым дакумент паступае на подпіс Лукашэнку.

Апошнія навіны