BE RU EN

Уцекачоў з Ваўкавыскай калоніі затрымалі

  • 19.06.2013, 13:37

(абноўлена) Трое зняволеных, якія ўцяклі ў мінулую суботу з папраўчай калоніі ў Ваўкавыску, затрыманыя.

19 чэрвеня паблізу вёскі Халечына Шчучынскага раёна былі затрыманыя трое асуджаных: Багачоў Юрый, 1978 г.н., Купрыновіч Аляксандр, 1980 г.н. і Арбачаўскас Іван, 1988 г.н., якія 15 чэрвеня бягучага года здзейснілі ўцёкі з папраўчай калоніі № 11 г. Ваўкавыска, паведамляе прэс-служба МУС.

Актыўную дапамогу пры правядзенні пошукавых мерапрыемстваў праваахоўнікам аказалі грамадзяне. У міліцыю паступіла каля дзесяці тэлефонных званкоў з інфармацыяй аб з'яўленні падазроных людзей у тым ці іншым рэгіёне Гродзенскай вобласці.

Нагадаем, днём 15 чэрвеня з папраўчай калоніі N11 горада Ваўкавыска (Гродзенская вобласць) здзейснілі ўцёкі трое асуджаных, якія мелі права перамяшчэння без канвою і суправаджэння. Яны адбывалі тэрміны за крадзяжы і рабаванне.

Апошнія навіны