BE RU EN

Штрафы за ўсталёўку крыжа

  • 19.06.2013, 17:11

Шчучынскі раённы суд прысудзіў да штрафаў за ўсталёўку крыжа старшыню Звяза палякаў Мечыслава Яськевіча і 82-гадовую актывістку Вераніку Себасц'яновіч.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў журналіст польскай «Gazety Wyborczej» Анджэй Пачобут.

«Мечыславу Яськевічу прысудзілі 40 базавых велічынь (4 мільёна рублёў), а Вераніцы Себасц'яновіч 25 базавых (2,5 мільёна) па артыкуле 23.34 КаАП «несанкцыянаваны мітынг». Усё праходзіла ў традыцыйным ключы беларускага так званага правасуддзя. Пазіцыя абароны, што крыж быў усталяваны на прысядзібным участку, гэта значыць на прыватнай тэрыторыі, і гэта нельга разглядаць як мітынг, не прымалася пад увагу», - адзначыў журналіст.

Нагадаем, 12 траўня гэтага года сябры Звяза палякаў усталявалі ў вёсцы Рачкаўшчына (Шчучынскі раён) крыж у памяць апошняга камандзіра ўзброеных сіл Арміі Краёвай Анатоля Радзівоніка, які загінуў у гэтай мясцовасці ў 1949 годзе.

Яшчэ раней стала вядома, што аналагічны пратакол складзены прадстаўнікамі Шчучынскага РАУС на 82-гадовую Вераніку Себасц'яновіч.

Нагадаем, з 2005 года ў краіне існуюць два Саюзы палякаў: афіцыйны, які падтрымлівае палітыку кіраўніцтва Беларусі, і неафіцыйны, які беларускія ўлады не рэгіструюць, але які падтрымлівае Варшава. Яго сябры падвяргаюцца рэпрэсіям з боку афіцыйных уладаў.

Апошнія навіны