Польская партыя пагражае заблакаваць мяжу з Беларуссю
- 19.06.2013, 18:08
Польская партыя пагражае заблакаваць мяжу з Беларуссю
«Рух Палікота» пагражае радыкальнымі захадамі, калі ўрад Польшчы не спросціць працэдуру мытнага і памежнага кантролю на мяжы.
Дэпутаты з парламенцкай партыі «Рух Палікота» патрабуюць ужыць захады для спрашчэння працэдуры мытнага і памежнага кантролю.
Адпаведны зварот адпраўлены на імя прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска.
У лісце ўказана, што будзе таксама заблакаваная мяжа з Украінай і Калінінградскай вобласцю Расеі. Са слоў дэпутатаў з «Руху Палікота», заблытаная працэдура надгляду ўплывае на эфектыўнасць імпарту і экспарту ў гэтым рэгіёне. Праз яе на мяжы часта можна назіраць вялізныя чэргі.
Спрашчэнне працэдур мытнага кантролю, гаворыцца ў лісце, можа паўплываць на развіццё памежных рэгіёнаў і паляпшэнне варункаў жыцця для грамадзян Польшчы.