BE RU EN

Узбекскія чыноўнікі караюць спевакоў за «бессэнсоўнасць» песень

  • 19.06.2013, 18:47

Яны пастанавілі, што эстрадныя музыканты чыняць страты культуры краіны.

Шэраг выканаўцаў былі пазбаўленыя ліцэнзій, некаторым вынеслі папярэджанні.

Пастанову аб такім пакаранні прыняў дзяржаўны Савет развіцця эстраднага мастацтва, пра гэта паведамілі прадстаўнікі Эстрадна-канцэртнага аб'яднання Узбекістана «Узбекнаво».

Пакараць «нядбайных» прадстаўнікоў эстрады пастанавілі на пасяджэнні, прысвечаным святкаванню 22-й гадавіны незалежнасці краіны. Чальцы кантрольнага органа сышліся ў негатыўнай ацэнцы стану сучаснай эстрады Узбекістана і пастанавілі, што шмат якія яе прадстаўнікі не дастаткова патрабавальныя да сябе, што чыніць пэўную шкоду культуры краіны, піша РБК.

«Яны расслабіліся і перапоўненыя ганарлівасцю», - заявілі чыноўнікі.

Яны ўдакладнілі, што рэпертуар такіх выканаўцаў складаецца з твораў, якія не ўяўляюць мастацкай каштоўнасці, а таксама не адлюстроўваюць у сабе нацыянальную ідэю Узбекістана.

«Іх песні не адпавядаюць нашым нацыянальным духоўным традыцыям, яны супярэчаць нашай маральнай спадчыне і менталітэту. Мы не павінныя забываць пра свой абавязак спяваць пра нашую Радзіму, наш народ і ягонае шчасце», - падкрэслілі чальцы Савета.

Так узбекскія чыноўнікі не здолелі ацаніць творчасць заслужанай артысткі краіны Ділфузы Раҳімавай, лаўрэаткі адной з дзяржпрэмій Атабека Муталхужаева, а таксама спевака Дылшода Рахмонава і папулярных музычных гуртоў «Умон» і «Манга».

У той час як усе гэтыя выканаўцы ў тэрміновым парадку былі пазбаўленыя ліцэнзіі, яшчэ некалькі не спадабаўшыхся чыноўнікам прадстаўнікоў эстрады абышліся заўвагамі. У лік апошніх патрапілі Ізаціла Ібрагімаў, Сабіржон Мумінаў, Алішэр Турдзіеў, Раўшан Камілаў ды іншыя.

Ва Узбекістане, як і ў Беларусі, эстрадная музыка кантралюецца дзяржавай. Спецыяльна для такіх мэтаў у краіне быў створаны Савет развіцця эстраднага мастацтва.

Нагадаем, што ў нашай краіне існуюць «чорныя спісы» артыстаў і музыкаў, якім забаронена выступаць і чые песні немагчыма пачуць праз радыё.

Фота: РИА Новости

Апошнія навіны