BE RU EN

Калапс у маскоўскім метро: рух цягнікоў зноў спынілі

  • 5.06.2013, 12:40

Праз паўгадзіны пасля адкрыцця лініі метро, у якой адбыўся пажар, рух па ёй зноў спынілі.

Прычына - у новым задымленні. Як паведамілі ў прэс-службе метрапалітэна, яно было зафіксавана на тым жа самым месцы, што і раніцай - паміж станцыямі «Охотный ряд» і «Библиотека имени Ленина». Рух цягнікоў зноў прыпынены. Напружанне з кантактнай рэйкі было знята ў 12:36, перадае «Інтэрфакс».

Па іншых дадзеных, задымленне паўстала паміж «Охотным рядом» і «Лубянкой». Па словах крыніцы агенцтва ў праваахоўных органах, ратавальнікі адправіліся ў тунэль, каб знайсці, дзе замкнула сілавы кабель.

Крыніца агенцтва ў праваахоўных органах заявіла, што зноў пачалася эвакуацыя пасажыраў. Цягнікі спыненыя на станцыях, адзначыў суразмоўца агенцтва, таму з тунэляў выводзіць людзей не прыйдзецца. Усе станцыі чырвонай галінкі ўнутры Кальцавой лініі зачыненыя для пасажыраў.

Нагадаем, сёння раніцай шэсць станцыі маскоўскага метро зачынілі з-за высакавольтнага кабеля, які загарэўся. Колькасць эвакуяваных пасажыраў, па словах відавочцаў, склала амаль пяць тысяч. МНС Расеі назвала лічбу ў паўтары тысячы. 52 чалавекі звярнуліся па дапамогу да лекараў.

Коллапс в московском метро: движение поездов снова остановили
Коллапс в московском метро: движение поездов снова остановили
Коллапс в московском метро: движение поездов снова остановили
Коллапс в московском метро: движение поездов снова остановили

Апошнія навіны