BE RU EN

Ашуканцы атакавалі беларусаў SMS-рассылкай

  • 5.06.2013, 15:27

Атрымальнікам SMS ад імя АРІП паведамляюць пра выйгрыш японскага джыпа.

Рэдакцыі charter97.org некалькі дзён запар чытачы паведамляюць аб масавых рассылках ашуканскіх SMS, з прапановай атрымаць галоўны прыз «паводле вынікаў акцыі на тэрміналах аплаты АРІП».

АРІП - гэта аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АІС АРІП), створаная Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

Рассылка ідзе з расейскага нумару +7 (960) 830-66-81, у паведамленні прапануецца зайсці на сайт у даменнай зоне .ru і ўзяць удзел у акцыі. Відавочна, за рассылкай стаяць ашуканцы і беларускія мабільныя аператары маглі б больш уважліва падысці да таго, што рассылаюць на тэлефоны іх кліентаў.

Папярэдзьце сваіх знаёмых, сваякоў і дзяцей аб магчымай небяспецы.

Ашуканцы атакавалі беларусаў SMS-рассылкай
Ашуканцы атакавалі беларусаў SMS-рассылкай
Ашуканцы атакавалі беларусаў SMS-рассылкай

Апошнія навіны