BE RU EN

Азаранка выйшла ў паўфінал Roland Garros

  • 5.06.2013, 17:07

Беларуская тэнісістка ў матчы чвэрцьфіналу Адкрытага чэмпіянату Францыі ў тэнісе перамагла расейку Марыю Кірыленку - 7:6, 6:2.

Раней на турніры Вікторыя Азаранка, якая з'яўляецца трэцяй ракеткай свету, перамагла расейку Алену Весніну (38) - 6:1, 6:4, немку Аніку Бэк (62) - 6:4, 6:3, францужанку Алізі Карнэ (27) - 4:6, 6:3, 6:1, італійку Франчэску Ск'явоне - 6:3, 6:0.

Для беларускай тэнісісткі гэты турнір у Парыжы 8-ы лікам, а яе лепшым вынікам з'яўляецца выхад у чвэрцьфінал у 2009 і 2011 гадах. У гэтым сезоне Вікторыя Азаранка перамагла ў першым турніры «Вялікага шалома» - адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, а затым перамагла на турніры ў Досе. Усяго ў яе прафесійнай кар'еры 16 чэмпіёнскіх тытулаў пад эгідай WTA.

Спаборніцтвы ў Парыжы, з агульным прызавым фондам 22 млн еўра скончацца 9 чэрвеня.

AP Photo/Michel Spingler
AP Photo/Michel Euler
AP Photo/Michel Euler
AP Photo/Michel Euler
AP Photo/Michel Spingler
AP Photo/Michel Euler
AP Photo/Michel Spingler

Апошнія навіны